Стужкафрэнд
czalex напісаў таўковы пост пра біяпаліва Навогул, блін, яшчэ адна група вар'ятаў улезла ў натуральны працэс рынкавых адносінаў - з вядомым усім вынікам. Хацелі экалагічнае паліва - атрымалі глабальнае пацяпленне (дзявочыя лясы ў дэльце Амазонкі вырубаюцца акурат пад пасевы біяпаліва.
Акрамя таго, ніхто не лічыць, колькі вуглякіслага газу выдзяляецца пры вытворчасці біяпаліва) і голад. Ідыёты ціпа Паршава будуць сцвярджаць што рынак па азначэнні не здольны вырашыць праблемы харчовай бяспекі, калі сама праблема існуе выключна з-за ўмяшальніцтва дзяржавы ў эканоміку. Узровень злачынства зялёных сумяшчальны з наступствамі іх кампаніі супраць генетычна мадыфікаваных прадуктаў.
Самае цікавае, што гадоў праз пяць, хутчэй за ўсё, тэхналогіі дазволяць вырабляць біяпаліва з сельгаспадарчых адходаў і гэтыя пасевы нафіг нікому не патрэбныя будуць. Афрыка, спакойна, засталося пяць год пагаладаць!
Карацей - старае правіла. Найбольшую шкоду здольныя нанесці
Эколагі - навакольнаму асяроддзю
Рэлігійныя святошы - маральнасці
Феміністкі - правам жанчынаў
Левыя - дабрабыту рабочага класу
Беларускія нацыяналісты - нацыянальнай ідэі
Дактары - хворым
Карацей - ПІЯНЕРЫ, ХАДЗІЦЕ Ў ЖОПУ!