Home
Блог Маржовы
Выкрикивал антигосударственные надписи...
Апошнія запісы 
25-Сак-2008 12:52 pm - Паэтычны марафон
Удагонку за [info]retshyz

Дзе мой край? Там, дзе вечную песьню пяе Белавежа,
Там, дзе Нёман на захадзе помніць варожую кроў,
Дзе на ўзвышшах Наваградскіх дрэмлюць суровыя вежы
І вішнёвыя хаты глядзяцца ў шырокі Дняпро.

Ты ляжыш там, дзе сіняя Прыпяць ласкава віецца,
Дзе Сафія плыве над Дзьвіною, нібы карабель...
Там, дзе сэрца маё зь першым крокам, як молат, заб'ецца,
Калі б нават сьляпым і глухім я прыйшоў да цябе.

Што сьляпым? Нават мёртвым успомню высокія зоры,
Над ракою чырвонай і цьмянай палёт кажаноў,
Белы ветразь на сініх, на гордых, як мора, азёрах,
І бары-акіяны, і неба - разьлівы ільноў.

Дзе мой край?
Там, дзе людзі ніколі ня будуць рабамі,
Што за поліўку носяць ярмо ў безнадзейнай турме,
Дзе асілкі-хлапцы маладымі ўзрастаюць дубамі,
А мужчыны, як скалы, - ударыш, і зломіцца меч.

Дзе мой край?
Там, дзе мудрыя продкі ў хвоях паснулі,
Дзе жанчыны, як радасны сон у стагах на зары,
А дзяўчаты, як дождж залаты. А сівыя матулі,
Як жніўё з павуціньнем і добрае сонца ўгары.

Там зьвіняць неўміручыя песьні на поўныя грудзі,
Там спрадвеку гучыць мая мова, булатны клінок.
Тая гордая мова, якую й тады не забудзем,
Калі сонца зь зямлёю ў апошні заглыбяцца змрок.

Ты - наш край.
Ты - чырвоная груша над дзедаўскім домам,
Лістападаўскіх зьнічак густых фасфарычная раць,
Ты - наш сьцяг, што нікому, нікому на сьвеце, нікому
Не дамо абсьмяяць, апаганіць, забыць ці мячом зваяваць.

Мы клянёмся табе баразной сваёй першай на полі
І апошняй ральлёй, на якую ўпадзём у журбе.
Мы клянёмся табе, што ніколі,
Ніколі,
Ніколі,
Так,
Ніколі ня кінем,
Ня кінем,
Ня кінем цябе.

Уладзімер Караткевіч
25-Сак-2008 10:05 am - Марачкіну далі пяць сутак
Via www.pbnf.org

Аляксей Марачкін асуджаны на 5 сутак зьняволеньня

25 сакавіка, Менск. Арыштаваны ўчора познім вечарам мастак Аляксей Марачкін асуджаны судзьдзёй Цэнтральнага раёну Тацянай Паўлічук на 5 сутак адміністрацыйнага арышту. Гэта паведамілі ў 9:20 у судзе Цэнтральнага раёну. Зараз адвакат Аляксея Марачкіна спрабуе атрымаць дакумэнты справы, каб даведацца, паводле якога артыкулы КАаП быў вынесены прысуд і абскардзіць пастанову суду. 25.03.2008

24-Сак-2008 07:00 pm - Пачынаем святкаваць ужо сёння...
СА СВЯТАМ, РОДНЫЯ!

This page was loaded Тра 14 2008, 10:00 am GMT.