Home
Блог Маржовы
Выкрикивал антигосударственные надписи...
Апошнія запісы 
2-Крс-2008 10:28 am - Демократические деньги (навеяно antusha-ей)
Пазаўчора ішоў па вуліцы на сваім раёне. Нейкі алкаш папрасіў тышчу на бырла - але насамрэч мне ён памяняў іх на тышчу вось гэтых рублёў



 
Узгадалася, што [info]sla_da чый тата быў першым старшынём Беларускага Дзяржзнаку, распавядала, что гэта акурат ён прыдумаў тых самых зайчыкаў.  Шкада, што свінак не намаляваў! Ды ладна, зубры дабры, так як і бабры!

25-Сак-2008 12:52 pm - Паэтычны марафон
Удагонку за [info]retshyz

Дзе мой край? Там, дзе вечную песьню пяе Белавежа,
Там, дзе Нёман на захадзе помніць варожую кроў,
Дзе на ўзвышшах Наваградскіх дрэмлюць суровыя вежы
І вішнёвыя хаты глядзяцца ў шырокі Дняпро.

Ты ляжыш там, дзе сіняя Прыпяць ласкава віецца,
Дзе Сафія плыве над Дзьвіною, нібы карабель...
Там, дзе сэрца маё зь першым крокам, як молат, заб'ецца,
Калі б нават сьляпым і глухім я прыйшоў да цябе.

Што сьляпым? Нават мёртвым успомню высокія зоры,
Над ракою чырвонай і цьмянай палёт кажаноў,
Белы ветразь на сініх, на гордых, як мора, азёрах,
І бары-акіяны, і неба - разьлівы ільноў.

Дзе мой край?
Там, дзе людзі ніколі ня будуць рабамі,
Што за поліўку носяць ярмо ў безнадзейнай турме,
Дзе асілкі-хлапцы маладымі ўзрастаюць дубамі,
А мужчыны, як скалы, - ударыш, і зломіцца меч.

Дзе мой край?
Там, дзе мудрыя продкі ў хвоях паснулі,
Дзе жанчыны, як радасны сон у стагах на зары,
А дзяўчаты, як дождж залаты. А сівыя матулі,
Як жніўё з павуціньнем і добрае сонца ўгары.

Там зьвіняць неўміручыя песьні на поўныя грудзі,
Там спрадвеку гучыць мая мова, булатны клінок.
Тая гордая мова, якую й тады не забудзем,
Калі сонца зь зямлёю ў апошні заглыбяцца змрок.

Ты - наш край.
Ты - чырвоная груша над дзедаўскім домам,
Лістападаўскіх зьнічак густых фасфарычная раць,
Ты - наш сьцяг, што нікому, нікому на сьвеце, нікому
Не дамо абсьмяяць, апаганіць, забыць ці мячом зваяваць.

Мы клянёмся табе баразной сваёй першай на полі
І апошняй ральлёй, на якую ўпадзём у журбе.
Мы клянёмся табе, што ніколі,
Ніколі,
Ніколі,
Так,
Ніколі ня кінем,
Ня кінем,
Ня кінем цябе.

Уладзімер Караткевіч
24-Сак-2008 07:00 pm - Пачынаем святкаваць ужо сёння...
СА СВЯТАМ, РОДНЫЯ!

21-Сак-2008 10:42 am - На Нашем Мнении

Беларусь-США: дозарядка

21.03.08 Виталий Силицкий

Цель демарша против американского посольства – если не отмена санкций минимальной политической ценой, то, как минимум, не введение новых санкций.

Относительно целей, которые преследует белорусское руководство наращиванием конфронтации с США, имеется несколько версий. 1. Беларусь пытается сыграть на противоречиях между США и Европой. 2. Беларусь, ведя диалог с Европой, взвинчиванием напряжения с США пытается усыпить ревность Кремля – с тем, чтобы сохранить дотационный режим по газу. 3. Найти «козла отпущения» за неминуемый срыв диалога с Европой (причины срыва разнятся – от нежелания выпускать Козулина и выполнять 12 условий до «заказа» Кремля». И даже экзотическая 4: белорусское руководство сигнализирует что-то там Обаме как наиболее вероятному главе Белого дома и человеку, который будет менять внешнюю политику США. Какая из версий, на ваш взгляд, ближе всего к действительности? Каковы стратегические цели белорусского руководства в отношениях с США, поскольку очевидно, все вышеперечисленные – тактические?

21-Сак-2008 10:25 am - Супярэчлівыя пачуцці
Кажуць, што падвойныя пачуцці - гэта калі бачыш, як цешча зрываецца ў прорву ў тваім новенькім Мерседэсе.

Або калі апазіцыйны камуніст Сяргей Калякін бачыць, што амерыканская эканоміка скалапсавала раней, чым беларуская...

13-Сак-2008 12:32 pm - Канцэрт NRM...


Тры гады без NRM былі як тры гады ўстрыманьня... Хлопцы малайцы - ніякай самацэнзуры. Менск і Мінск, Гадзючнік, "Чаканне дастала" ў трох чарапахах, шмат яшчэ чаго! Асаблівае дзякуй таварышу Праляскоўскаму. Маральныя пракуроры сядзяць па дамах і гнеўна ненавідзяць рэжым пад Паліну Смолаву.

Разы тры натоўпам скандавалася "Жыве Беларусь!" і разок пад канец "Застаемся!" Трэба думаць, на 19-га... :)

Прывітаньне [info]sla_da, [info]shumski i [info]_tarka_ З вамі было весялей. Асаблівае дзякуй тым, хто мяне туды правёў. З мяне сушы :-)
Штэфану Соні Эрыксану - ну калі прывядзеце Вайса ўжо!!!

Развіртуаліўся з
[info]lvolski:)

This page was loaded Тра 14 2008, 10:03 am GMT.