Home
Блог Маржовы
Выкрикивал антигосударственные надписи...
Апошнія запісы 
23-Сак-2008 10:17 am - Амерыканцы спынілі выдачу візаў
Ці магчымы варыянт, калі выдачу візаў спыняць еўрапейцы? Знешнепалітычнае фіяска ад такога кроку для афіцыйнага Менска будзе нашмат горшым, чым ад блакавання акцыяў Белнафтахіму. А гульня беларускіх уладаў на "раскол" Амерыкі і Еўропы можа прывесці акурат да гэтага...
17-Лют-2008 05:12 pm - КаКосава, або Good luck, EU....
How Serbia is like Nokia? Each new version comes in smaller size...



Cтранная нейкая незалежнасць. З аднаго боку - гамагенная збольшага тэрыторыя, амаль монаэтнічная, ясна, што ў Сербіі яе не ўтрымаць ніякай сілай - аддзяленне Прышціны ад Белграду было справай часу. З іншага - нейкая странная незалежнасць, калі на яе абвяшчэнні няма нацыянальнага сцягу той дзяржавы, якую абвясцілі, а ёсць сцягі ЗША, ЕС, Італіі, каго заўгодна... Албанскі? Ну так, але гэта і дэманструе сітуацыю - адбываўся акт ірэдэнды, а не сезэсіі, прычым ірэдэнду цяпер трэба ўсялякім чынам стрымліваць, а то Расея тут жа расчляніць Грузію (а ў Какосаве знайдуццо жадаючыя да стварэння халіфату). 


 Незалежнасць странная, калі не сказаць больш, але ўсе астатнія варыянты мелі яшчэ меньш сэнсу. Яшчэ меньш магчымасцяў заставалася на захаванне Косаўскага края у Сербіі (пра прычыны гаварыць не буду), а дазвол на ўз'яднанне з Албаніяй сапраўды можа перамяніць увесь "мірапарадак".

 Касаварам, магчыма, Албанія таксама нахуй не патрэбная  -  з прагматычнага пункту гледжання ім нашмат лепш жыць як пратэктарат ЕС і ЗША. Вднак, я не думаю, што касавары калі-небудзь сфармуюць, або захочуць сфармаваць, ідэнтычнасць, асобную ад албанскай. Можна ўзгадаць пра Кіпр, але ж Кіпр аддзяляла мора ад Грэцыі, ды і яго ўрэшце рэшт стабілізавала толькі еўрапейская інтэграцыя...

Дык што цяпер ЕС як адказнай за Косава трэба будзе развадзіць тры бакі, хутчэй за ўсё адзінае выйсце - гэта на ўсіх трох разам ажаніцца - прапанаваць сяброўства ў ЕС Сербіі, Албаніі і Косаву адначасова. Во весела будзе!

Сербаў, дарэчы, збольшага не шкада, бо самі праебалі . Шырокую аўтаномію трэба было даваць дваццаць год таму, а не ісці за Мілошавічам і ўсялякімі вялікасербамі. Шмат хто з сербаў у прыватным парадку толькі радуецца, таму што пакуль уся палітыка ў іх фіксуецца на тэрыторыях, у самой краіне жыць немагчыма - на вайну і на Косава можна спісаць усё заўгодна. Тое ж самае было дарэчы з Чарнагорыяй, адкуль паходзіла большасць сербскіх правіцеляў і бандзюкоў. Карацей, гэта тое ж самае, калі б ад Беларусі аддзяліць Шклоўскі раён (Чарнагорыя) ці ад Расеі - Чаркізаўскі рынак (Косава). Хай жывуць Сербы здаровенькія і не маюцца. Вунь, мы без Вільні, немцы без Кёніга, і нічога.

Карацей, віншую Сербаў са збаўленнем ад памойнага і ганіце нахуй прыдурка Каштуніцу, які хоча вам узад яго занесці каб стаяла ў гасцінай, а ЕС прынашу спачуванні - вы канкрэтна ўлезлі...

Дарэчы, у СNN ужо напісалі Kosovo has formally declared its independence from Serbia and become the world’s newest state.  Здаецца, Вашынгтонскі абкам ужо ўсё вырашыў...
This page was loaded Тра 14 2008, 10:03 am GMT.