Толькі не забівайце... Я не служка крывавага рэжыму...
Але...
Па факце. Ці было іншае выйсце зусім абыйсціся без ахвяраў? Я ведаю, што пры тым, што зрабілі ДАІшнікі, проста пашэнціла, што нікога не забілі.
Але падаецца, што пры любым другім варыянце - шыпы, стральба па колах - трупы былі проста гарантаваныя...1. Ці ёсць наконт вышэйсказанага іншыя меркаванні? (Г.зн.. ці быў спосаб гарантавана або ну з вялікай доляй верагоднасці абыйсціся без ахвяраў, калі б жывы шчыт не быў выстаўлены)?
2. Які мусіць быць алгарытм дзеянняў ДАІ ў такіх сітуацыях, калі яны зноў паўтарацца?
Можна колькі заўгодна спрачацца, хто вінаваты, але зараз не меньш важнае пытанне - што рабіць. Каб кожны патэнцыяльны ліхач ведаў наперадзе, што яго чакае, і каб кожны законапаслухмяны аўтааматар ведаў, навошта яго спыняе добры дзядзя ДАІшнік. Патрэбныя правілы гульні.