Home
Блог Маржовы
Выкрикивал антигосударственные надписи...
Апошнія запісы 
15-Лют-2008 06:55 am - Палынны напой Абсэнт :)
Схадзіў на канцэрт Крамбамбулі ў West World. Што сказаць?  Калі б вы бачылі гэтыя светлыя твары сотняў маладых людзей -  сярод якіх амаль не было знаёмых (Эдзік, Даша, Ваня і Віця, прывет!), калі б вы чулі жыў'ём як на дзень святога Валянціна дзесяткі маладых прызнаваліся ў любові да Беларусі, то пытанняў пра ўчынак Вольскага і ка. не ўзнікала б. Опп-прыдуркі (ці скажам так, прыдуркі з каляопп-культуры, якія выпрацавалі адмысловыя бізнэс праекты, дзеля якіх пляцоўкі ў Беларусі нахер непатрэбныя), якія паспелі абвафляць музыкаў, і не дацямілі, што маленькім хітрыкам музыкі прарвалі шлях у публічную прастору і беларускаму слову, і беларускім ідэям, і самім гэтым опп-прыдуркам, якім, аднак, падаецца, што больш утульна з Калякінскай перхаццю ў штанах на сацыяльных маршах. Ну і ... на йух.

Што да самаго канцэрта. Пра Вольскага і к. казаць штосьці залішняе. Вёў усё таварыш Сапега - Шалкевіч. Хто яшчэ не паспеў, замаўляйце яго тамадой на вяселлі! :) У якасці запрошаных зорак на сцэне заўважаны Александрыя Рыгораўна Шклоўская - Зелянкоўская... (фота via [info]licvinkabelarus) Уфф... я з ёй адзін раз у купэ ехаў. Кабета як кабета, а тут расфуфырылася як Памэла Андэрсан, і ўсім выглядам хацела паказаць, што ўсе бабы як бабы, а яна багіня... Выглядала трошкі б..скі, але здавалася, ёй наўмысна хацелася адчуць сябе б... на пяць хвілінаў. Унушыла! Таксама спявала Руся. А Сьвета, якая з Тарпача былая, дык навогул да аффтара на шыю кінулася... Пасля высветлілася, што абазналася, але ўсё роўна было прыемна....

У натоўпе з мікрафонам шастала Люся Лушчык. Жыў'ём яна выглядае нашмат больш прыемна, чым на экране. У скрыні здаецца, што лошадзь, як Сабчак. А тут... Я маленькая лошадка.... Глямурная (з маленькай г) штучка, з дзеўкамі з натоўпу не параўнаць, але нічога страшнага, прынамсі.

Яшчэ раз маральным пракурорам - кіньце асуджаць, улазьце ў (дупу) адчыніўшуюся прастору і дзейнічайце!


 
This page was loaded Тра 14 2008, 10:02 am GMT.