| UPDATE 2: BelSataўцы нібыта прызналі, што гэта іхнія людзі так працуюць. Прынамсі, дзякую за шчырасць і спадзяюся, што канал будзе вучыцца на ўласных памылках. Калі журналістам трэба кансультацыя, дзе як і каго выбіраюць, гатовы дапамагчы...
UPDATE: Паразмаўляў з Мішам Залескім, ён кажа, яму сёння таксама тэлефанавалі нібыта з Белсату, казалі таксама на расейскай мове, запрашалі зрабіць інтэрвью з нагоды таго, як страйк польскіх мытнікаў адаб'ецца на эканоміцы Ўкраіны. Ну-ну цікава... Мы прыйшлі да высновы - магчыма, адлаўліваюць тых, хто незаконна супрацоўнічае накарысць замежных медыяў... Карацей, з незнаёмымі расейскамоўнымі дзевушкамі не знакомлюсь....
Сёння пазванілі на мабільнік - нібыта з BELSATу Нейкая дзевачка прасіла сустрэцца як мага хутчэй каб запісаць інтэрвью. Што цікава: 1. Дзевачка гаварыла по-рюсскаму. BELSAT, здаецца прэзентуе сабе як беларускамоўны канал. 2. Цікавая тэма інтэрвью "Мы хотим записать ваше мнение о выборах в Сербии. Ну, какие там были, ну кажется парламентские..." Узровень журналістаў проста абалдзенны. 3. Калі я сказаў, што дзень ужо распісаны, і злавіць мяне да вечара ніяк не атрымаецца, хуценька павесілі трубку. Хаця дагэтага ўгаварывалі "ну пажааалуйста".... 4. Я праз тры хвіліны ператэлефанаваў па тым жа нумары і спытаў тую ж дзяўчыну па тым жа імені, па якім яна назвалася - у адказ - "Что? Чего? Кого?" 5. Паклаўшы трубку, мне штосьці падалося странным... Звычайна, калі мне звоняць людзі з нашага асяродку, яны не завуць мяне па імяні-отчаству. Звычайна так завуць калі званяць або з Беларускага тэлебачання або з ваенкамата, або з медыцынскага цэнтра Нардзін.
Карацей, ці ў Белсаце так працуюць, ці камусьці хацелася кудысьці мяне выцягнуць. Вось і не ведаю, што лепш... На ўсялякі выпадак, папрасіў бацькоў быць дома...
|