В Маскву выбраўся на выходныя па запрашэнні фрэнда
deeplakeна канферэнцыю Еўразійскага сеціва паліталагічных даследаванняў. Праводзілі круглы стол па беларускай ідэнтычнасці. Пра перапалку
worvikз Суздальцавым няхай лепш распавядзе сам
worvik. Магу сказаць - было зажыгацяльна... Пётр Кузьміч Краўчанка перадаў прывет бацькаўшчыне. Я спытаў пра яго бел-чырвона-белы гальштук. Ён мне сказаў, што рады, што чытаў яго кнігу. Тое, што я на яе выдаў разгромную рэцэнзію ў ARCHE, ён неяк не здагадаўся.
Пасля круглага стала быў так званы банкет але без расейскай гасціннасці (ш
то значыць назюзіліся як парсюкі і пайшлі біцца з маскалямі сценка на сценку у выніку чаго працэс апьяненьня скараціўся разы ў 4), дык што якім чынам удалося захаваць лэптоп, дакументы, грошы і мабільны тэлефон у цэласці і сахраннасці, ума не прыкладу... Дзякуй
deeplake за заботу! На наступны дзень пайшлі мы з Кірылам па Маскве. Па-першае здзейсніў даўнюю мару і купіў
вось такі 22'' манітор меньш за 9 тысячаў расейскіх рублёў. У гандлёвым доме на Нямізе нядаўна бачыў такога ж памеру манітор Інтэграл коштам прыкладна ў 1.5 мільёны бел. рублёў, гы гы гы!!! Потым па ма ёй просьбе наведалі Навадзевічы манастыр. Хацеў паглядзець "у маскоўскіх камяніцах цуды нашае рукі", але Смаленскі сабор быў зачынены да траўня... Ну ўсё роўна было пазнавальна - датаго ж трапілі на Навадзевічыя могілкі - такі экскурс у недаўняе мінулае і амаль ва ўсе 70 год савецкай гісторыі... Карацей, глядзіце пад катам і дзякуй
deeplake! Паўтары з дзвюх пляшак Белавежскай мы з ім паспяхова навярнулі...